Паслуга дае магчымасць праверыць сапраўднасць электроннага дакумента (ЭД), створанага ў замежнай дзяржаве і падпісанага замежным электронным лічбавым подпісам (ЭЛП).
Атрыманне паслугі магчыма толькі пры наяўнасці адпаведнага пагаднення паміж НЦЭП і пастаўшчыком паслуг замежнай дзяржавы ці аператарам ДТБ замежнай дзяржавы, у якой быў створаны ЭД.
Інфармацыя пра дзеючыя пагадненні размешчана на сайце НЦЭП.
Паслуга аказваецца ў адпаведнасці з Парадкам аказання электронных паслуг даверанага трэцяга боку Рэспублікі Беларусь, размешчаным на сайце НЦЭП.
Патрабаванні да атрымання паслугі вызначаны ў Парадку аказання электронных паслуг даверанага трэцяга боку Рэспублікі Беларусь, а таксама на сайце НЦЭП.
Паслуга даступна з выкарыстаннем строгай аўтэнтыфікацыі (г.зн. з выкарыстаннем асабістага ключа, сертыфікат адкрытага ключа якога выдадзены РCЦ ДзяржСКАК, ID-карты і іншых спосабаў строгай аўтэнтыфікацыі, даступных у АС ІФЮА).
Для атрымання паслугі патрэбна загрузіць ЭД у выглядзе:
– файла з прымацаваным ЭЛП (мае CMS (PKCS #7)-структуру ў выглядзе файла з пашырэннем “*.p7s” (“*.sgn”));
– або двух файлаў:
самога дакумента ў электронным выглядзе (фармат можа быць любым, які дазваляе праглядаць змест дакумента стандартнымі дадаткамі);
адмацаванага ЭЛП (мае CMS (PKCS #7)-структуру ў выглядзе файла з пашырэннем “*.p7s” (“*.sgn”)).
Парадак дзеянняў пры атрыманні паслугі апісаны ў дапаможніке карыстальніка, размешчаным на сайце НЦЭП.
У рэжыме рэальнага часу («запыт-адказ»).
Платна. Тарыф у адпаведнасці з дзеючым прэйскурантам.
Юрыдычныя і фізічныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі.
Адказ даецца ў выглядзе квітанцыі, якая змяшчае інфармацыю аб выніках апрацоўкі запыту на праверку сапраўднасці ЭД, створанага ў замежнай дзяржаве і падпісанага замежным ЭЛП.
Квітанцыя ўяўляе сабой паведамленне ў выглядзе DER-кадаванага модуля АСН.1, апісанага ў СТБ 34.101.81.