Адміністрацыйная працэдура (АП) ажыццяўляецца Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь у дачыненні да юрыдычных асоб (ЮА).
Па выніках здзяйснення АП фізічная асоба (работнік (супрацоўнік) ЮА) набывае права пазачарговага ўезду (на легкавым аўтатранспарце) на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, у якіх адсутнічае сістэма электроннай чаргі транспартных сродкаў (аднаразова альбо на перыяд).
Пропуск можа быць выдадзены тэрмінам на:
аднаразова (разавы ўезд на працягу месяца);
1 месяц;
3 месяцы;
6 месяцаў;
1 год.
За выдачу пропуску прадугледжана выплата дзяржаўнай пошліны.
Інфармаванне заяўніка аб ходзе АП ажыццяўляецца з дапамогай асабістага кабінета АПЭП, Е-mail, SMS.
Па выніках АП (пры станоўчым адміністрацыйным рашэнні) заяўнік з дапамогай выбраных спосабаў паведамлення атрымлівае ў электронным выглядзе пропуск з інфармацыяй аб нумары пропуску і перыядзе дазволенага пазачарговага ўезду.
УВАГА!!!
Пропуск на матэрыяльным носьбіце заяўніку не прадастаўляецца.
Пропуск актывуецца толькі пасля выплаты дзяржпошліны з боку заяўніка і атрымання Дзяржпагранкамітэтам пацвярджэння аб паступленні грашовых сродкаў. Да актывацыі пропуску заяўнік не мае права нечарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь.
Для пазачарговага ўезду ў пункт пропуску неабходна прад'явіць дакумент, які пацвярджае асобу, і паведаміць супрацоўніку органаў пагранічнай службы нумар пропуску.
Атрымаць дадатковую інфармацыю аб ажыццяўленні АП, парадку і правілах пазачарговага ўезду ў аўтамабільныя пункты пропуску вы можаце на сайце Дзяржпагранкамітэта http://gpk.gov.by.
З рэгламентам АП можна азнаёміцца на сайце http://rap.gov.by
1. Зацікаўленай асобе неабходна аўтарызавацца на АПЭП (https://e-pasluga.by) з дапамогай АС ІФЮА (з выкарыстаннем дзеючага асабістага ключа, САК якога выдадзены РСЦ ДзяржСКАК, біяметрычных дакументаў, якія сведчаць асобу, а таксама іншых спосабаў строгай аўтэнтыфікацыі, даступных у АС ІФЮА) або ўнікальнага ідэнтыфікатара.
2. У пераліку даступных адміністрацыйных працэдур абраць неабходную адміністрацыйную працэдуру.
3. Азнаёміцца з інфармацыяй, запоўніць абавязковыя палі заявы аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, у тым ліку прыкласці неабходныя дакументы, і адправіць заяву ва ўпаўнаважаны орган.
Тэрмін ажыццяўлення АП складае 15 каляндарных дзён
За выдачу пропуску прадугледжана выплата дзяржаўнай пошліны. Выплата ажыццяўляецца пасля прыняцця Дзяржпагранкамітэтам рашэння аб выдачы пропуску. Выплата ажыццяўляецца з дапамогай АРІП.
Тэрмін дзеяння пропуску - памер дзяржаўнай пошліны:
аднаразова - 5 БВ;
1 месяц - 15 БВ;
3 месяцы -25 БВ;
6 месяцаў - 50 БВ;
1 год - 100 БВ.
Ільготы па памеры платы, якія спаганяюцца пры ажыццяўленні АП, устаноўлены падпунктам 10.23 пункта 10 артыкула 285 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Юрыдычныя асобы (юрыдычная асоба заяўляе пропуск на фізічную асобу).
Права пазачарговага ўезду фізічнай асобы на легкавым транспартным сродку на тэрыторыю ўсіх даступных у рамках дадзенай АП аўтадарожных пунктаў пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь.