Адміністрацыйная працэдура (АП) ажыццяўляецца тэрытарыяльнымі органамі пагранічнай службы, у дачыненні да грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія дасягнулі чатырнаццацігадовага ўзросту.
Па выніках здзяйснення АП заяўнік набывае права на шматразовы ўезд (уваход) часовае знаходжанне і перамяшчэнне ў пагранічнай паласе ў межах заяўленага раёна (раёнаў) на заяўлены тэрмін.
Максімальны тэрмін, на які можа быць заяўлена знаходжанне ў пагранічнай паласе складае 24 месяцы.
Падача заявы на ажыццяўленне АП, інфармаванне заяўніка аб ходзе АП ажыццяўляецца праз Асабісты кабінет адзінага партала электронных паслуг, на Е-mail і/або SMS.
Па выніках АП (пры станоўчым адміністрацыйным рашэнні) заяўнік з дапамогай выбраных спосабаў апавяшчэння атрымлівае інфармацыю (бланк пропуску ў электронным выглядзе) з нумарам пропуску, тэрмінам дзеяння пропуску і раёне (раёнах), дазволеных для знаходжання.
УВАГА!!!
Пропуск на папяровым носьбіце заяўніку не прадастаўляецца.
АП здзяйсняецца (пропуск выдаецца) па тэрытарыяльным прынцыпе, асобна для ўчастка адказнасці кожнай вайсковай часткі органаў пагранічнай службы.
Перад уездам у пагранічную паласу азнаёмцеся з правіламі знаходжання ў пагранічнай паласе!!!
Для ўезду (уваходу) часовага знаходжання і перамяшчэння ў пагранічнай паласе неабходна мець пры сабе сапраўдны пашпарт, ці іншы дакумент, які яго замяняе, прызначаны для выезду за граніцу ўказаны пры падачы заявы на ажыццяўленне АП.
Атрымаць дадатковую інфармацыю аб ажыццяўленні АП, парадку і правілах знаходжання ў пагранічнай паласе вы можаце на сайце Дзяржпагранкамітэта http://gpk.gov.by
Для ажыццяўлення АП зацікаўленая асоба падае заяву на адзіным партале электронных паслуг
Тэрмін ажыццяўлення АП складае 5 рабочых дзён, у выпадку запыту дакументаў і (або) іншых звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый – 1 месяц
Плата за ажыццяўленне АП не спаганяецца
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь.
Пропуск на права ўезду (уваходу), часовага знаходжання і перамяшчэння ў пагранічнай паласе