Адміністрацыйная працэдура «Атрыманне сертыфіката якасці на зерне, муку, крупы, якія імпартуюцца ў Рэспубліку Беларусь або пастаўляюцца на экспарт, а таксама хлебабулачныя і макаронныя вырабы, што імпартуюцца ў Рэспубліку Беларусь» ажыццяўляецца ў адпаведнасці з падпунктам 7.22.1 пункта 7.22 адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.09.2021
№ 548 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання».
Пералік неабходных дакументаў:
заява;
копія дакумента вытворцы, які змяшчае тэхнічныя патрабаванні да якасці прадукцыі;
копія таварасуправаджальнага дакумента:
пры перавозцы аўтамабільным транспартам - копія таварна-транспартнай накладной;
пры міжнародных перавозках аўтамабільным транспартам - копія міжнароднай таварна-транспартнай накладной «CMR»;
пры перавозцы чыгуначным транспартам - копія транспартнай чыгуначнай накладной.
Упаўнаважаны орган -РУ «Дзяржаўная хлебная інспекцыя».
У адпаведнасці з месцазнаходжаннем тавара - г. Брэст, г. Віцебск,г. Гомель, г. Гродна, г. Магілёў ці г. Мінск.
Строгая аўтэнтыфікацыя
1. Зацікаўленай асобе неабходна аўтарызавацца на адзіным партале электронных паслуг https://platform.gov.by/ (АПЭП). Аўтарызацыя на АПЭП ажыццяўляецца з дапамогай АС ІФЮА (з выкарыстаннем дзеючага асабістага ключа, САК якога выдадзены РСЦ ДзяржСКАК, біяметрычных дакументаў, якія сведчаць асобу, а таксама іншых спосабаў строгай аўтэнтыфікацыі, даступных у АС ІФЮА).
2. У пераліку даступных адміністрацыйных працэдур выбраць адміністрацыйную працэдуру 548.7.22.1 і націснуць кнопку «Замовіць».
3. Пры запаўненні заявы зацікаўленай асобе неабходна выбраць абласную дзяржаўную хлебную інспекцыю ў адпаведнасці з месцазнаходжаннем тавару - упаўнаважаны орган.
4. Прыкласці патрэбныя дакументы і падпісаць іх электронным лічбавым подпісам.
5. Адправіць заяву ў абраны ўпаўнаважаны орган для разгляду і прыняцця адміністрацыйнага рашэння.
4. Вынік ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры будзе даступны зацікаўленай асобе ў асабістым электронным кабінеце на АПЭП у раздзеле «Мае паслугі» пры праглядзе раней накіраванай заявы
5 дзён з дня падачы заявы
Спаганяецца плата за паслугі
Юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі
Вынік ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры:
адміністрацыйнае рашэнне аб адмове ў прыняцці заявы - матываваны ліст, падпісаны электронным лічбавым подпісам;
адміністрацыйнае рашэнне аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры – ліст-паведамленне з указаннем дадатковай інфармацыі аб выдачы Пратакола выпрабаванняў узораў прадукцыі, падпісаны электронным лічбавым подпісам;
адміністрацыйнае рашэнне аб адмове ў ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры – ліст-паведамленне з указаннем дадатковай інфармацыі па выдачы адміністрацыйнага рашэння і Пратакола выпрабаванняў узораў прадукцыі, падпісаны электронным лічбавым подпісам