Адміністрацыйная працэдура «Атрыманне фітасанітарнага сертыфіката на падкаранцінную прадукцыю, якая вывозіцца за межы Рэспублікі Беларусь» ажыццяўляецца на падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.09.2021
№ 548 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання».
Пералік неабходных дакументаў:
- заява;
- дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы;
- копія дагавора (кантракта) на пастаўку падкаранціннай прадукцыі;
- дакумент, які пацвярджае паходжанне падкаранціннай прадукцыі (копія сертыфіката аб паходжанні тавару, або копія сертыфіката якасці тавару, або копія таварнай накладной, або копія даведкі, якая пацвярджае вытворчасць прадукцыі фізічнай асобай);
- фітасанітарны сертыфікат краіны-экспарцёра (у выпадку афармлення фітасанітарнага сертыфіката для рээкспарту падкаранціннай прадукцыі).
Упаўнаважаныя органы (у адпаведнасці з месцам вытворчасці і (або) складзіравання падкаранціннай прадукцыі):
- ДзУ «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін»;
- ДзУ «Брэсцкая абласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін»;
- ДзУ «Віцебская абласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін»;
- ДзУ «Гомельская абласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін»;
- ДзУ «Гродзенская абласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін»;
- ДзУ «Мінская абласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін»;
- ДзУ «Магілёўская абласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін».
Строгая аўтэнтыфікацыя
Для падачы заявы на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры неабходна:
1. аўтарызавацца на АПЭП з дапамогай АС ІФЮА (з выкарыстаннем дзеючага асабістага ключа, САК якога выдадзены РСЦ ДзяржСКАК, біяметрычных дакументаў, якія сведчаць асобу, а таксама іншых спосабаў строгай аўтэнтыфікацыі, даступных у АС ІФЮА);
2. выбраць дадзеную адміністрацыйную працэдуру ў пераліку даступных паслуг і працэдур, націснуць на кнопку «Замовіць»;
3. пацвердзіць факт атрымання акта каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) (КФК) на падкаранцінную прадукцыю: увесці нумар акта КФК і прайсці праверку з дапамогай міжсістэмнага ўзаемадзеяння ААІС з АІС «БЕЛФІТА»;
4. пры паспяхова пройдзенай праверцы на наяўнасць акта КФК, запоўніць электронную форму заявы.
Пры запаўненні заявы зацікаўленай асобе неабходна:
- выбраць упаўнаважаны орган у адпаведнасці з месцам вытворчасці і (або) складзіравання падкаранціннай прадукцыі;
- прыкласці патрэбныя дакументы і падпісаць ЭЛП;
- адправіць заяву ў абраны ўпаўнаважаны орган для разгляду і прыняцця адміністрацыйнага рашэння.
Вынік адміністрацыйнага рашэння будзе даступны зацікаўленай асобе ў асабістым электронным кабінеце на АПЭП у раздзеле «Мае паслугі» пры праглядзе раней накіраванай заявы
5 дзён
Плата за паслугі ў памеры 0,5 базавай велічыні.
Юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік
Вынік ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры:
- адміністрацыйнае рашэнне аб адмове ў прыняцці заявы - ліст-паведамленне аб адмове ў прыняцці заявы;
- адміністрацыйнае рашэнне аб адмове ў ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры - ліст-паведамленне аб тым, што прынята рашэнне аб адмове ў выдачы фітасанітарнага сертыфіката (ФСС) са звесткамі аб часе, месцы і ўмовах выдачы арыгінала адміністрацыйнага рашэння;
- адміністрацыйнае рашэнне аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры - ліст-паведамленне аб тым, што прынята рашэнне аб выдачы ФСС са звесткамі аб часе, месцы і ўмовах выдачы арыгінала адміністрацыйнага рашэння