Рэгістрацыя рэзідэнта індустрыяльнага парка з уключэннем у рэестр рэзідэнтаў індустрыяльнага парка
Рэгістрацыя рэзідэнта індустрыяльнага парка з уключэннем у рэестр рэзідэнтаў індустрыяльнага парка
Код паслугі: 548.12.6.2
Апісанне паслугі
Як атрымаць паслугу
Тэрмін аказання паслугі
Кошт паслугі
Катэгорыі атрымальнікаў паслугі
Вынік аказання паслугі

Адміністрацыйная працэдура “Рэгістрацыя рэзідэнта індустрыяльнага парка з уключэннем у рэестр рэзідэнтаў індустрыяльнага парка” ажыццяўляецца на падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.09.2021 № 548 “Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб’ектаў гаспадарання”.  У рамках адміністрацыйнай працэдуры ажыццяўляецца прыняцце рашэння аб рэгістрацыі рэзідэнта індустрыяльнага парка з уключэннем у рэестр рэзідэнтаў індустрыяльнага парка

Для падачы заявы на ажыццяўленне АП неабходна:

1. Ажыццявіць аўтэнтыфікацыю на адзіным партале электронных паслуг (АПЭП) праз Адзіную сістэму ідэнтыфікацыі фізічных і юрыдычных асоб (АС ІФЮА) (з выкарыстаннем дзеючага асабістага ключа, сертыфікат адкрытага ключа якога выдадзены Рэспубліканскім сведчым цэнтрам Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу Рэспублікі Беларусь, біяметрычных дакументаў, якія сведчаць асобу, а таксама іншых спосабаў строгай аўтэнтыфікацыі, даступных у АС ІФЮА).

2. Выбраць патрэбную адміністрацыйную працэдуру.

3. Запоўніць электронную форму заявы, прымацаваўшы неабходныя дакументы, і накіраваць яе ва ўпаўнаважаны орган для прыняцця адміністрацыйнага рашэння.

4. Вынік ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры будзе даступны зацікаўленай асобе ў асабістым электронным кабінеце на АПЭП у раздзеле «Мае паслугі» пры праглядзе раней накіраванай заявы.

Пералік неабходных дакументаў для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры:

- заява;

- абгрунтаванне інвестыцыйнага праекта;

- праект дагавора аб умовах дзейнасці ў індустрыяльным парку

5 працоўных дзён

Бязвыплатна

Юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь (юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь з месцам знаходжання на тэрыторыі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка “Вялікі камень”, якія заключылі з адміністрацыяй парка дагавор аб умовах дзейнасці ў індустрыяльным парку і рэалізуюць (плануюць рэалізаваць) на тэрыторыі індустрыяльнага парка інвестыцыйны праект, які адказвае адначасова наступным умовам:

- інвестыцыйны праект прадугледжвае ажыццяўленне юрыдычнай асобай гаспадарчай дзейнасці на тэрыторыі індустрыяльнага парка ў адпаведнасці з напрамкамі дзейнасці гэтага парка, асноўнымі з якіх з’яўляюцца:

1) стварэнне і развіццё вытворчасцей у сферах электронікі і тэлекамунікацый, фармацэўтыкі (у тым ліку біяфармацэўтыкі), медыцынскіх вырабаў, медыцынскага абслугоўвання, лабараторнай дыягностыкі, тонкай хіміі, біятэхналогій, машынабудавання, новых матэрыялаў, комплекснай лагістыкі, электроннай камерцыі,  дзейнасці, звязанай з захоўваннем і апрацоўкай вялікіх аб’ёмаў даных, сацыяльна-культурнай дзейнасці;

2) стварэнне ўмоў для ажыццяўлення ў індустрыяльным парку інавацыйнай дзейнасці, прыцягнення суб’ектаў інавацыйнай дзейнасці індустрыяльнага парка і аказанне ім падтрымкі, асваенне зямельных участкаў на тэрыторыі індустрыяльнага парка з будаўніцтвам на іх аб’ектаў інфраструктуры, іх абслугоўваннем і стварэнне ўмоў для прыцягнення рэзідэнтаў індустрыяльнага парка, інвестараў індустрыяльнага парка на такія ўчасткі;

3) ажыццяўленне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, прымяненне тэхналогій 5G і штучнага інтэлекту ва ўказаных у падпункце 7.1 Палажэння аб спецыяльным прававым рэжыме Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка “Вялікі камень”, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 2017 года 166, напрамках дзейнасці;

- заяўлены аб’ём інвестыцый у рэалізацыю інвестыцыйнага праекта складае суму, эквівалентную не менш як 5 млн. долараў ЗША, або не менш як 500 тыс. долараў ЗША (за выключэннем ажыццяўлення НДДКР) пры ўмове ажыццяўлення інвестыцый у названым аб’ёме на працягу 3 гадоў з дня заключэння з адміністрацыяй парка дагавора  аб умовах дзейнасці ў індустрыяльным парку, а пры рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па ажыццяўленні НДДКР - не менш як 500 тыс. долараў ЗША).

Вынікам разгляду заявы на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры з’яўляецца  адміністрацыйнае рашэнне ў выглядзе электроннага дакумента, даступнага для запампоўкі і друку

З мэтай паляпшэння працы рэсурса выкарыстоўваюцца файлы "cookies" (файлы з дадзенымі аб мінулых наведваннях рэсурса).