Адміністрацыйная працэдура "Уключэнне звестак аб суб'екце турыстычнай дзейнасці ў рэестр суб'ектаў турыстычнай дзейнасці" ажыццяўляецца на падставе пункта 11.121.1 адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання, зацверджанага пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. № 548.
Пералік неабходных дакументаў:
Заява.
Упаўнаважаны орган:
Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Для ажыццяўлення АП юрыдычнай асобе, індывідуальнаму прадпрымальніку неабходна на адзіным партале электронных паслуг запоўніць заяву і падпісаць яе ЭЛП, САК якога выдадзены РУЦ ДзяржСУАК
5 працоўных дзен
Бязвыплатна
Юрыдычныя асобы (рэзідэнты Рэспублікі Беларусь), індывідуальныя прадпрымальнікі
Вынік ажыццяўлення АП:
адміністрацыйнае рашэнне аб ажыццяўленні АП – электронны дакумент са звесткамі аб унясенні даных у рэестр суб'ектаў турыстычнай дзейнасці, падпісаны ЭЛП;
адміністрацыйнае рашэнне аб адмове ў ажыццяўленні АП - матываваны ліст, падпісаны ЭЛП;
адміністрацыйнае рашэнне аб адмове ў прыняцці заявы - матываваны ліст, падпісаны ЭЛП