Прадастаўленне звестак з АIС ДзСР
Прадастаўленне звестак з АIС ДзСР
Код паслугі: 3.89.01
Апісанне паслугі
Як атрымаць паслугу
Тэрмін аказання паслугі
Кошт паслугі
Катэгорыі атрымальнікаў паслугі
Вынік аказання паслугі

Электронная паслуга аказваецца на аснове інфармацыі з аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Дзяржаўны страхавы рэгістр».

Пасля пацверджання замовы ЭП ААIС на АПЭП Спажыўцу прапануецца выбраць неабходную справаздачу са спісу даступных яму справаздач.

Спіс магчымых справаздач:

- Гісторыя юрыдычнай асобы (па сабе);

- Гісторыя фізічнай асобы (па сабе);

- Звесткі аб фактах заключэння дагавораў страхавання і наяўнасці страхавых выпадкаў у дачыненні да транспартнага сродку (толькі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў).

 

Звяртаем увагу, што ў перыяд з 01.01.2025 па 01.06.2025 ажыццяўляецца напаўненне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Дзяржаўны страхавы рэгістр», у сувязі з чым звесткі страхавых справаздач, якія прадстаўляюцца ў рамках электроннай паслугі, могуць быць няпоўнымі.

 

У выпадку ўзнікнення пытанняў датычна паўнаты і (або) актуальнасці звестак, якія прадстаўляюцца ў рамках электроннай паслугі, звяртайцеся ў Інфармацыйна-вылічальны цэнтр

Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па e-mail gsroais@ivcmf.by.

1. Строгая аўтэнтыфікацыя (доступ з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу або ўнікальнага ідэнтыфікатара).

 

Для атрымання паслугі неабходна:

 

1. атрымаць сродкі электроннага лічбавага подпісу або ўнікальны ідэнтыфікатар;

2. прайсці аўтэнтыфікацыю на партале. Паслуга будзе даступна ў асабістым кабінеце

Тэрмін аказання – у рэальным часе, у выпадку значнага аб'ёму запытанай інфармацыі – не больш за 24 гадзіны

Бязвыплатна

Спажыўцамі з'яўляюцца дзяржаўныя органы, юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі і фізічныя асобы.

Электронная паслуга нерэзідэнтам Рэспублікі Беларусь не аказваецца

Вынік аказання электроннай паслугі – справаздача у выглядзе электроннага дакумента:

- справаздача «Гісторыя фізічнай асобы (па сабе)»;

- справаздача «Гісторыя юрыдычнай асобы (па сабе)»;

- справаздача «Ззвесткі аб фактах заключэння дагавораў страхавання і наяўнасці страхавых выпадкаў у дачыненні да транспартнага»

З мэтай паляпшэння працы рэсурса выкарыстоўваюцца файлы "cookies" (файлы з дадзенымі аб мінулых наведваннях рэсурса).