Атрыманне копii асабовага рахунку
Атрыманне копii асабовага рахунку
Код паслугі: 3.38.03
Апісанне паслугі
Як атрымаць паслугу
Тэрмін аказання паслугі
Кошт паслугі
Катэгорыі атрымальнікаў паслугі
Вынік аказання паслугі

Электронная паслуга ААІС аказваецца на аснове інфармацыі аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы "Разлік- ЖКГ".

Пошук ажыццяўляецца па ідэнтыфікацыйным нумары фiзiчнай асобы; прозвішчы, імені, імені па бацьку; тыпу запыту і перыяду.

1.         Строгая аўтэнтыфікацыя (доступ з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу Спажыўца)

 Для атрымання паслугі неабходна:

атрымаць сродкі электроннага лічбавага подпісу;

запоўніць заяўку на падставе электроннай формы;

заключыць дагавор на аказанне паслуг;

прайсці аўтэнтыфікацыю на партале. Паслуга будзе даступна ў асабістым кабінеце.

 

2.         У аўтаматычным рэжыме па тэхналогіі «сістэма-сістэма» (толькі для дзяржорганаў)

Для атрымання паслугі неабходна:

запоўніць заяўку на падставе электроннай формы;

заключыць дагавор на аказанне паслуг;

арганізаваць абароненае злучэнне з выкарыстаннем праграмнага сродку канальнага шыфравання, які прадастаўляецца НЦЭП.

Патрабаванні да Спажыўца электронных паслуг ААІС, якія аказваюцца па тэхналогіі «сістэма-сістэма», асаблівасці атрымання электронных паслуг ААІС па тэхналогіі «сістэма-сістэма» вызначаны ў Адзіных тэхнічных патрабаваннях ААІС

У рэжыме рэальнага часу ("запыт-адказ»).

Платна. На бязвыплатнай аснове ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь (законы, указы, дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)

Дзяржаўныя органы і арганізацыі, іншыя суб'екты пры наяўнасці ў іх устаноўленага заканадаўчым актам права на апрацоўку персанальных даных фізічнай асобы без яго згоды;

Асобы, якія не маюць права на апрацоўку персанальных даных без згоды фізічнай асобы (пры ўмове атрымання згоды фізічнай асобы на апрацоўку яго персанальных даных);

Фізічная асоба (у дачыненні да сябе асабіста).

Вынікам паслугі з'яўляецца электроннае паведамленне, якое перадаецца ў асабісты электронны кабінет на АПЭП ААІС пры выкананні аперацый атрымання наступных дакументаў у дачыненні да грамадзян:

- Асабовы рахунак,

- Асабовы рахунак (друкаваць тых, хто выбыў),

- Асабовы рахунак (уключаць усе асабовыя рахункі),

- Асабовы рахунак (друкаваць тых, хто выбыў і ўключаць усе асабовыя рахункі).

Кожны дакумент сфарміраваны для адной асобы, знойдзенай у выніку пошуку па ўмовах запыту, прадастаўляецца для запампоўкі ў фармаце pdf.

З мэтай паляпшэння працы рэсурса выкарыстоўваюцца файлы "cookies" (файлы з дадзенымі аб мінулых наведваннях рэсурса).