Выдача даведкі аб прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве
Выдача даведкі аб прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве
Код паслугі: 200.20.6
Апісанне паслугі
Як атрымаць паслугу
Тэрмін аказання паслугі
Кошт паслугі
Катэгорыі атрымальнікаў паслугі
Вынік аказання паслугі

Адміністрацыйная працэдура «Выдача даведкі аб прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве» ажыццяўляецца на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян».

1. Зацікаўленай асобе неабходна аўтарызавацца на АПЭП (https://e-pasluga.by) з дапамогай АС ІФЮА (з выкарыстаннем дзеючага асабістага ключа, САК якога выдадзены РСЦ ДзяржСКАК, біяметрычных дакументаў, якія сведчаць асобу, а таксама іншых спосабаў строгай аўтэнтыфікацыі, даступных у АС ІФЮА) або ўнікальнага ідэнтыфікатара.

 

2. У пераліку даступных адміністрацыйных працэдур абраць неабходную адміністрацыйную працэдуру.

 

3. Азнаёміцца з інфармацыяй, запоўніць абавязковыя палі заявы аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, у тым ліку прыкласці неабходныя дакументы, і адправіць заяву ва ўпаўнаважаны орган.

3 дні з дня падачы заявы

Бязвыплатна

Фізічныя асобы грамадзяне Рэспублікі Беларусь

Вынік ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры адміністрацыйнае рашэнне:

аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры (даведка аб прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, падпісаная ЭЛП);

аб адмове ў ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры (матываваная адмова ў выдачы даведкі, падпісаная ЭЛП);

аб адмове ў прыняцці заявы (матываваная адмова ў прыняцці заявы, падпісаная ЭЛП).

З мэтай паляпшэння працы рэсурса выкарыстоўваюцца файлы "cookies" (файлы з дадзенымі аб мінулых наведваннях рэсурса).