Выдача даведкі аб выплаце (утрыманні) падаходнага падатку з фізічных асоб у мэтах пазбягання падвойнага падаткаабкладання
Выдача даведкі аб выплаце (утрыманні) падаходнага падатку з фізічных асоб у мэтах пазбягання падвойнага падаткаабкладання
Код паслугі: 200.18.8
Апісанне паслугі
Як атрымаць паслугу
Тэрмін аказання паслугі
Кошт паслугі
Катэгорыі атрымальнікаў паслугі
Вынік аказання паслугі

Выдача даведкі аб выплаце (утрыманні) падаходнага падатку з фізічных асоб у мэтах пазбягання падвойнага падаткаабкладання  ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З "Аб асновах адміністрацыйных працэдур", Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян», пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2013 г. № 14 «Аб ажыццяўленні падатковымі органамі адміністрацыйных працэдур і ўстанаўленні форм дакументаў».  Форма даведкі вызначана дадаткам 6 да пастановы Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2013 г. № 14

Строгая аўтэнтыфікацыя

Для падачы заявы на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры неабходна:

1. аўтарызавацца на АПЭП з дапамогай АС ІФЮА (з выкарыстаннем дзеючага асабістага ключа, САК фізічнай асобы якога выдадзены РСЦ ДзяржСКАК, біяметрычных дакументаў, якія сведчаць асобу, а таксама іншых спосабаў строгай аўтэнтыфікацыі, даступных у АС ІФЮА);

2. адміністрацыйная працэдура будзе доступная ў асабістым электронным кабінеце;

3. запоўніць электронную форму заявы і адправіць заяву ва ўпаўнаважаны орган для разгляду і прыняцця адміністрацыйнага рашэння.

Вынік ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры будзе даступны зацікаўленай асобе ў асабістым электронным кабінеце на адзіным партале электронных паслуг у раздзеле "Мае паслугі" пры праглядзе раней накіраванай заявы.

У залежнасці ад абранага варыянту – электронны дакумент, падпісаны ЭЛП службовай асобы падатковага органа, можна спампаваць у раздзеле «Мае паслугі», даведку на папяровым носьбіце можна атрымаць у інспекцыі МПЗ, у якую была  накіравана заява, альбо яна будзе накіравана па пошце не пазней за сем працоўных дзён з дня прыняцця адпаведнага рашэння

5 працоўных дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый - 1 месяц

Бязвыплатна

Фізічныя асобы

Вынік ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры –  электронны дакумент або дакумент на папяровым носьбіце па форме згодна з дадаткам 6 да пастановы Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2013 г. № 14

З мэтай паляпшэння працы рэсурса выкарыстоўваюцца файлы "cookies" (файлы з дадзенымі аб мінулых наведваннях рэсурса).