Залік, вяртанне сум падаткаў, збораў (пошлін), пеняў
Залік, вяртанне сум падаткаў, збораў (пошлін), пеняў
Код паслугі: 200.18.3
Апісанне паслугі
Як атрымаць паслугу
Тэрмін аказання паслугі
Кошт паслугі
Катэгорыі атрымальнікаў паслугі
Вынік аказання паслугі

Залік, вяртанне сум падаткаў, збораў (пошлін), пеняў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З "Аб асновах адміністрацыйных працэдур", Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян», пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2013 г. № 14 «Аб ажыццяўленні падатковымі органамі адміністрацыйных працэдур і ўстанаўленні форм дакументаў». Формы адміністрацыйных рашэнняў вызначаны дадаткамі 20, 22, 23, 25 да пастановы Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2013 г. № 14.

Строгая аўтэнтыфікацыя

Для падачы заявы на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры неабходна:

1. аўтарызавацца на АПЭП з дапамогай АС ІФЮА (з выкарыстаннем дзеючага асабістага ключа, САК фізічнай асобы якога выдадзены РСЦ ДзяржСКАК, біяметрычных дакументаў, якія сведчаць асобу, а таксама іншых спосабаў строгай аўтэнтыфікацыі, даступных у АС ІФЮА);

2. адміністрацыйная працэдура будзе доступная ў асабістым электронным кабінеце;

3. запоўніць электронную форму заявы і адправіць заяву ва ўпаўнаважаны орган для разгляду і прыняцця адміністрацыйнага рашэння.

Вынік ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры будзе даступны зацікаўленай асобе ў асабістым электронным кабінеце на адзіным партале электронных паслуг у раздзеле "Мае паслугі" пры праглядзе раней накіраванай заявы.

3 працоўныя дні з дня падачы заявы - у выпадку заліку сум падаткаў, збораў (пошлін), пеняў;

15 працоўных дзён з дня падачы заявы - у выпадку заліку сум дзяржаўнай пошліны;

15 працоўных дзён з дня падачы заявы - у выпадку вяртання сум падаткаў, збораў (пошлін), пеняў.

Бязвыплатна

Фізічныя асобы

Вынік ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры – электронны дакумент па формах згодна з дадаткамі 20, 22, 23, 25 да пастановы Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2013 г. № 14

З мэтай паляпшэння працы рэсурса выкарыстоўваюцца файлы "cookies" (файлы з дадзенымі аб мінулых наведваннях рэсурса).