Праверка знаходжання транспартнага сродку ў вышуку па фрагменце VIN
Праверка знаходжання транспартнага сродку ў вышуку па фрагменце VIN
Код паслугі: 3.59.03
Апісанне паслугі
Як атрымаць паслугу
Тэрмін аказання паслугі
Кошт паслугі
Катэгорыі атрымальнікаў паслугі
Вынік аказання паслугі

Электронная паслуга аказваецца на падставе інфармацыі аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адшукваемых транспартных сродкаў.

 

Уладальнік - Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

 

Пошук ажыццяўляецца па VIN, нумары кузава, рамы або шасі (не менш за 6 апошніх сімвалаў).

1. Строгая аўтэнтыфікацыя (доступ з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу Спажыўца)

Для атрымання паслугі неабходна:

1. атрымаць сродкі электроннага лічбавага подпісу;

2. запоўніць заяўку на падставе электроннай формы;

3. заключыць дагавор на аказанне паслуг;

4. прайсці аўтэнтыфікацыю на партале. Паслуга будзе даступна ў асабістым кабінеце.

 

2. У аўтаматычным рэжыме па тэхналогіі «сістэма-сістэма»

Для атрымання паслугі неабходна:

1. запоўніць заяўку на падставе электроннай формы;

2. заключыць дагавор на аказанне паслуг;

3. арганізаваць абароненае злучэнне з выкарыстаннем праграмнага сродку канальнага шыфравання, які прадастаўляецца НЦЭП.

Патрабаванні да Спажыўца электронных паслуг ААІС, якія аказваюцца па тэхналогіі «сістэма-сістэма», асаблівасці атрымання электронных паслуг ААІС па тэхналогіі «сістэма-сістэма» вызначаны ў Адзіных тэхнічных патрабаваннях ААІС.

У рэжыме рэальнага часу («запыт-адказ»).

Платна. На бязвыплатнай аснове ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь (законы, указы, дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)

Дзяржаўныя органы, юрыдычныя асобы

Статус

Статус (расшыфроўка)

Мадэль транспартнага сродку

VIN, нумар кузава

Нумар рамы

Нумар шасі

Колер

Год выпуску

Рэгістрацыйны знак

Дата аб'явы ў вышук

Дата крадзяжу

Ініцыятар

Від вышуку (пры наяўнасці)

Ідэнтыфікатар вышуку

З мэтай паляпшэння працы рэсурса выкарыстоўваюцца файлы "cookies" (файлы з дадзенымі аб мінулых наведваннях рэсурса).