Прадастаўленне інфармацыі з сістэмы «Электронны рэцэпт»
Прадастаўленне інфармацыі з сістэмы «Электронны рэцэпт»
Код паслугі: 3.30.01
Апісанне паслугі
Як атрымаць паслугу
Тэрмін аказання паслугі
Кошт паслугі
Катэгорыі атрымальнікаў паслугі
Вынік аказання паслугі

Электронная паслуга аказваецца на аснове інфармацыі з iнфармацыйнай сістэмы «Аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма звароту электронных рэцэптаў у Рэспубліцы Беларусь».

Аператар - дзяржаўная установа «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя».

У аўтаматычным рэжыме па тэхналогіі «сістэма-сістэма».

Для атрымання паслугі неабходна:

1. запоўніць заяўку на падставе электроннай формы;

2. заключыць дагавор на аказанне паслуг;

3. арганізаваць абароненае злучэнне з выкарыстаннем праграмнага сродку канальнага шыфравання, які прадастаўляецца НЦЭП.

Патрабаванні да Спажыўца электронных паслуг ААІС, якія аказваюцца па тэхналогіі «сістэма-сістэма», асаблівасці атрымання электронных паслуг ААІС па тэхналогіі «сістэма-сістэма» вызначаны ў Адзіных тэхнічных патрабаваннях ААІС.

У рэжыме рэальнага часу («запыт-адказ»).

На платнай аснове.

Юрыдычныя асобы, якія прадстаўляюць фармацэўтычныя (аптэчныя) сеткі любых формаў уласнасці, якiя ажыццяўляюць рэалiзацыю лекавых сродкаў на аснове інфармацыі электронных рэцэптаў 

Вынікам прадастаўлення электронных паслуг з'яўляецца электроннае паведамленне, якое фармiруецца ў інфармацыйнай сістэме спажыўца падчас наступных магчымых аперацый:

• Аперацыя атрымання электронных рэцэптаў пацыента;

• Аперацыя рэгістрацыі водпуску па электронным рэцэпце;

• Аперацыя адзнакi аб памылковасцi водпуску па электронным рэцэпце.

Выхадны масіў даных:

• Прозвішча пацыента 

• Iмя пацыента

• Iмя па бацьку пацыента

• Пол пацыента

• Год нараджэння пацыента

• Нумар карты медыцынскага абслугоўвання

• Агрэгаваная інфармацыя аб рэцэпте 

• Электронны рэцэпт

• Атаварванні па электронным рэцэпце

• Рахунак да льготнага электроннага рэцэпту

З мэтай паляпшэння працы рэсурса выкарыстоўваюцца файлы "cookies" (файлы з дадзенымі аб мінулых наведваннях рэсурса).