Мабільны дадатак «Е-Паслуга»
Мабільны дадатак «Е-Паслуга»

Нацыянальны цэнтр электронных паслуг, з'яўляючыся аператарам электроннага ўрада, распрацаваў унікальны мабільны дадатак, які дазваляе грамадзянам і бізнесу вырашаць розныя жыццёвыя сітуацыі анлайн.

Любы ўладальнік смартфона з функцыяй NFC з дапамогай ID-карты можа аўтарызавацца ў мабільным дадатку «Е-Паслуга» і атрымаць доступ у лічбавы свет электронных паслуг.

«Е-Паслуга» - гэта больш за 550 сэрвісаў на падставе дакладных і актуальных звестак каля 60 дзяржаўных інфармацыйных сістэм у розных сферах - нерухомасць і страхаванне, медыцына і адукацыя, экалогія, мытная справа і многае іншае!

Сярод даступных сэрвісаў прадстаўлены і комплексныя электронныя паслугі, якія выкарыстоўваюць звесткі з некалькіх інфармацыйных сістэм.

Напрыклад, паслуга праверкі звестак аб аўтамабілі з прабегам дае магчымасць атрымання інфармацыі з чатырох інфармацыйных сістэм аб дыягнастычных аглядах, удзеле ў дарожна-транспартных здарэннях, знаходжанні ў вышуку, страхаванні.

Дадаткова можна высветліць інфармацыю аб знаходжанні аўтамабіля ў закладзе.

Мабільны дадатак таксама дае магчымасць падаць заяву на ажыццяўленне любой адміністрацыйнай працэдуры, пераведзенай у краіне ў электронную форму, і падпісаць яе электронным лічбавым подпісам на ID-карце.

Стаць карыстальнікам «Е-Паслуга» можна і не маючы ID-карты: аўтарызуйцеся па нумары тэлефона, email, уліковых запісах у Google і Apple.

Мабільны дадатак «Е-Паслуга» дае доступ да шырокай экасістэмы розных сэрвісаў:

 

Распаўсюджваецца мабільны дадатак «Е-Паслуга» бясплатна. Спампуйце «Е-Паслуга» ў Google Play, Huawei AppGallery,  Android RuStore.

play-market-qr-code.svg

З мэтай паляпшэння працы рэсурса выкарыстоўваюцца файлы "cookies" (файлы з дадзенымі аб мінулых наведваннях рэсурса).